Myvideo

Guest

Login

Намякнулі, што могуць забраць дзіця

Uploaded By: Myvideo
8,230 views
0
0 votes
0

Відэа: Мужа Віталіі Навумік затрымалі 29 траўня ў Горадні. Праз 2 тыдні яна адважылася даць інтэрв’ю, а цяпер “раптоўна“ да яе прыйшлі загадчыца, выхавальнік і псіхолаг з дзіцячага садка № 96. Як кажа Віталія: «яны спыталі ў мяне: чаму мой муж пайшоў на пікет, магчыма, ён грошай хацеў там зарабіць, чаму я давала інтэрв’ю Hrodnalife і ці давала я яго наогул. Таксама спыталі пра бацькоў мужа». Пасля гэтага ёй зачыталі дакумент, у якім было напісана, што падчас ператрусу пасля затрымання мужа ў кватэры быў беспарадак, валяліся бычкі і бутэлькі з-пад спіртнога. «Таксама там была інфармацыя, што я п’ю пры дзіцяці. Я сказала, што такога быць не можа. У нас у сям’і не паляць і не п’юць. А яны мне ў адказ: вы разумееце, што ў вас забяруць дзіцяці? Маўляў, будзем разбірацца, збіраць дакументы і характарыстыку з месцаў працы».

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later