У ток шоу “Кожны з нас” атрымалі эксклюзіўнае відэа з сямейнага архіву Мулявіных. Усе дзеці і ўнукі лідара “Песняроў” жывуць сярод нас у Менску. У чарговы раз нагадаем, што ВІА “Песняры” быў створаны ў Менску ў пачатку 70-х. Гурт быў самым папулярным у СССР цягам доўгіх гадоў. “Песняры” сталі першым ансамблем з саюза, якому арганізавалі паспяховыя гастролі ў ЗША. Лідар ВІА “Песняры” Уладзімір Мулявін – з Екацерынбургу, але ў творчасці стаўку рабіў на беларускую мову. Гэты чалавек адзін з самых выбітных культурных дзеячоў Беларусі за ўсю гісторыю.
Hide player controls
Hide resume playing