🔶 18-годзьдзе за кратамі | Гісторыя палітзьняволенага падлетка са Жлобіна 3 траўня палітзьняволенаму падлетку са Жлобіна Віталю Прохараву споўніцца 18 гадоў — ён адсьвяткуе іх у калёніі. Хлопцу прысудзілі 2 гады калёніі за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй». Міліцыя затрымала Віталя 11 жніўня, пры затрыманьні яго зьбілі. Маці палітвязьня Алеся расказала пра тое, як павіншуе сына і як ён трымаецца ў калёніі.
Hide player controls
Hide resume playing