вось растлумач мне, - кажа мне мама, - растлумач, што мне казаць пры сустрэчы знаёмым, што мне казаць гэтым дурнаватым суседзям, што ўжо, пэўна, натапырылі вушы, што? - кажа яна. я сяджу да яе спінаю, пазіраючы на манітор: там якраз крытык А выклала новы пост у ЖэЖэ - мы не знаёмыя з ёй асабіста, але, мяркуючы па тым, што яна выкідае ў ЖэЖэ, у яе ў галаве бардак. у мамы - таксама бардак. ва ўсіх сёння, відаць, бардак, балазе не ўсе мы -- літаратурныя крытыкі. (мама не сцішваец
Hide player controls
Hide resume playing