Новая Беларусь. Да новай Беларусі пазастаецца адзін крок, але каб яго зрабіць патрэбны новы беларус. Евангелле і Новы Запавет прапаведуе чалавеку #новае_жыццё. Пры гэтым Апостал Павел у пасланні да Эфесцаў заахвочвае “апрануцца ў новага чалавека“, але найперш “адкінуць ранейшыя паводзіны і свайго старога чалавека, што знішчае сябе зманлівымі пажадлівасцямі“. (Эф 4, 20-24) Звярну ўвагу, што Паўлава “апрануцца ў новага чалавека“, вельмі моцна адрозніваецца і нельга яго блытаць з сумнавядомым для беларускіх рэаліяў паняццем “пераабуцца“. Гэта зусім розныя паняцці.
Hide player controls
Hide resume playing