Верш Сяргея Сокалава-Воюша «Рыцар» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з Мінску Стэфан Білей, 5 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Сяргей Сокалаў-Воюш «Рыцар» Рыцар — смелы чалавек. Рыцар — добры чалавек. Часам войнаў — ён ваяр, Мірным часам — гаспадар. Ён заўсёды нас бароніць, Ён заўжды на вышыні, І таму наш герб — «Пагоня» — Рыцар з мечам на кані. Мне яшчэ няма шасці. Я стараюся расці Як хутчэй. І, кажа мама, Буду рыцарам таксама.
Hide player controls
Hide resume playing