Велікоднае віншаванне старшыні Руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча: “У гэтыя светлыя дні Хрыстовага ўваскрасення хацеў бы пажадаць усім людзям Беларусі і свету надзеі і шчасця, разумення паміж сабой і блізкімі. Мы перажываем складаны перыяд, калі па ўсім свеце распаўсюджваецца хвароба. Гэта патрабуе ад нас яшчэ большай адказнасці і яшчэ большай любові да блізкіх. Яшчэ большай надзеі, цярпення, веры ў тое, што добрыя дні так ці інакш настануць. Свята Пасхі нас вучыць таму, што ўсе цяжкасці, усё зло так ці інакш будзе пераадоленае. Са святам вас! Хрыстос уваскрэс!“ Галасуйце за свайго кандыдата на сайце #adzinykandydat2020 #adzinykandydat #adziny2020 #adziny #праймериз #адзіныкандыдат #адзіны2020 #адзіны #праймерыз
Hide player controls
Hide resume playing