На цэлы тыдзень аэрапорт абласнога цэнтра ператварыўся ў вялікую кіназдымачную пляцоўку. Расійскі рэжысёр Аляксандр Дамагараў-малодшы здымае ў Брэсце эпізоды мастацкага фільма “Пальма”, пра гісторыю рускага Хаціка – аўчаркі па мянушцы Пальма, якая некалькі гадоў чакала ў аэрапорце вяртання свайго гаспадара, сустракаючы кожны самалёт.
Hide player controls
Hide resume playing