Myvideo

Guest

Login

Возера радасці афіцыйны трэллер фільма

Uploaded By: Myvideo
4,403 views
0
0 votes
0

13 лістапада ў кінатэатры «Масква» з нагоды выхаду ў сталічны пракат адбудзецца прэзентацыя фільма рэжысёра Аляксея Палуяна «Возера радасці», створанага па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Гэта цалкам беларускамоўны фільм, сусветная прэм’ера якога адбылася ў Клермон-Феране — на галоўным сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў. У аснове аповеду ляжыць жыццё дзевяцігадовай Ясі ў ціхай вёсцы, дзе час нібыта спыніўся. Дзяўчынка цяжка перажывае смерць маці, нягледзячы на гэта, бацька адвозіць яе ў інтэрнат. Аднойчы Яся вырашае збегчы і вярнуцца дадому. У Мінску фільмы можна будзе ўбачыць з 14 па 28 лістапада ў кінатэатрах «Беларусь», «Піянер», Silver Screen і Falcon Club Бутык Кіно, а з 14 по 20 лістапада у Silver Screen. Паказы адбудуцца і ў іншых гарадах Беларусі: плануецца, што карціну пакажуць ў Магілёве, Брэсце, Баранавічах і Ляхавічах. Прэмʼера ў кінатэатры «Масква» адбудзецца 13 лістапада а 19 гадзіне. Квіткі паступяць у продаж за два тыдні да паказу.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later