18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, мэта якога — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Ці шмат у Беларусі аб’ектаў “сусветнай культурнай спадчыны” і ў якім яны стане? Ці толькі на дзяржаву трэба разлічваць у пытанні захавання і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі? Ці можна рэстаўраваць помнікі гісторыі з ужываннем шклопакетаў? Адкажа старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, намеснік дырэктара праекта “Куфэрак падарожжаў” Антон Астаповіч.
Hide player controls
Hide resume playing