Myvideo

Guest

Login

Васіль Зуёнак. Прыбой ліловы цвет прываба...

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

На жаль, далёка прыйшлося ехаць, і крыху спазніўся з гэтым вершам, каб заспець самы смак верасовай квецені, але прачытаць яго хацелася менавіта на гэтым узлеску. Прыбой ліловы – цвет-прываба: Чмялёў басы і восаў звонь, А ад узятку пчол аслаблых Апошні джалісты агонь. Мёд верасовы заварыўся! Датлелі смолкія карчы, На кадзях поўных раздаліся Арэхавыя абручы. І загуло ў бары вяселле!.. Я госцем быў там. Верасы Падносілі ў карцах мне зелле – Трапляла ў рот і на вусы. Па барадзе цякло таксама, – Усё, як водзіцца здаўна!.. Звон! Звон стаіць над верасамі, Льюць верасы пітво спаўна – Усім, усім... А мне -- тры меры: Тых частаваць, хто не паверыць. Васіль Зуёнак 1963

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later