Храмы падаюць не раптоўна, Не ад выбухаў дынаміту. Мы найперш учыняем катоўні Ім — каб сэрцам былі забыты. Праклінаем, плюём, зневажаем, Грунт падводзім з вучонаю пыхай, І вытручваем кропелькі жалю Мы ў сабе — незваротна, паціху. І паўзуць забыцця метастазы Па скляпеннях святынь учарашніх... Выбух будзе, але не адразу: Храмы ў душах руйнуюцца нашых
Hide player controls
Hide resume playing