Хочаш паглядзець гэты фільм АНЛАЙН па-беларуску на Мегого? Напішы ў каменце, менавіта так ты можаш паспрыяць выхаду беларускай версіі! Стэла Грант звычайная сямнаццацігадовая дзяўчына: яна прывязана да ноўтбука і любіць бавіць час з сябрамі. Але ў адрозненне ад большасці падлеткаў асноўная частка яе жыцця праходзіць у бальніцы праз тое, што яна хварэе на кістозны фіброз. Яе жыццё напоўнена працэдурамі, межамі і самакантролем — усё гэта пачынае рушыцца пасля сустрэчы з абаяльным пацыентам Уілам Ньюманам, таксама хворым на КФ. Паміж маладымі людзьмі ўспыхвае пачуццё, і па меры таго, як іх сувязь узмацняецца, павялічваецца спакуса выкінуць правілы ў акно. Між тым іх хвароба азначае, што яны не могуць наблізіцца адно да аднаго бліжэй чым на паўтара метра. Агучана студыяй [club137358267| ] Тэкст чыталі: Адам Трыпутнік, Таша Мурзэнштольц. Аўтар перакладу Ксенія Капіца, рэдактар тэксту Леў Глушыцкі, моўшн-дызайн — Ілля Хайбулін.
Hide player controls
Hide resume playing