1937 – 2020. «Вечныя вершы» 83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. Вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чытаюць Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч. Алесь Дудар – «калючы, але пры гэтым нязмушаны, вясёлы чалавек, якога немагчыма было прынізіць». Алесь – адлічаны за творчасць студэнт БДУ, якога пасля расстралялі за вершы – так можна коратка апісаць яго жыццё. Усяго напрацягу чатырох гадоў ён выдаў пяць зборнікаў вершаў і дзве паэмы, пераклаў на беларускую мову сусветнавядомыя творы: «Анегіна», «Фаўста», «Жаніцьбу Фігара» і шмат яшчэ. Зяма Півавараў – «качагар, які стаў паэтам, за што і страціў жыццё». Зяма – для яго творчасц
Hide player controls
Hide resume playing