Музыка Игорь Лученок Стихи Максим Богданович Видео найдено в сети Интернет в свободном доступе Iзноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлi: Там сцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы. Усё ў пылу. I стала мне Так сумна, сумна ў цішыне. Я ў сад пайшоў – там глуха, дзiка, Усё травою парасло. Няма таго, што раньш было… Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс «Веранiка»… I толькi надпiс «Веранiка», На лiпе ўрэзаны ў кары, Казаў вачам аб тэй пары. Расці, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, ўставай I к небу надпiс падымай, I к небу надпiс «Веранiка»... Чым болi сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй... Няма таго, што раньш было… Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс «Веранiка»…
Hide player controls
Hide resume playing