Махавік рэпрэсій працягвае раскручвацца штодня. Прыходзяць у тым ліку і да людзей культуры: ператрусы, допыты, затрыманні, арышты, суды. Шмат хто быў вымушаны з’ехаць з краіны, хтосьці ў найцяжэйшым фінансавым становішчы фактычна з забаронай на прафесію. Камусьці патрэбная медычная і псіхалагічная дапамога. Як шмат дзеячоў культуры трапіла ў такое становішча і якая ім патрэбная дапамога? Якім чынам гэтую дапамогу можна аказаць? Ці гатовыя сёння беларусы аказваць дапамогу людзям культуры? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з кіраўніком Беларускай рады культуры Сяргеем Будкіным.
Hide player controls
Hide resume playing