Журналістка Дар’я Чульцова не прызнае віну і не хоча падаваць прашэнне аб памілаванні: Інтэрв’ю з маці палітзняволенай ( відэа) Даша Чульцова была затрымана ў Менску 15 лістапада падчас онлайн-трансляцыі. З гэтага часу яна знаходзілася пад вартай. 18 лютага Даша была асуджана на два гады калоніі агульнага рэжыму. Разам з журналісткай Кацярынай Андрэявай яна стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля разгляду апеляцыі на пачатку лета Дар’ю этапавалі ў гомельскую жаночую калонію (ПК-4) адбываць «пакаранне». Мы паразмаўлялі з маці Дашы Наталляй Церабіленка наконт жыцця дачкі ў калоніі, распыталі пра яе настрой, планы на будучыню, даведаліся ці мае намер журналістка пісаць прашэнне аб памілаванні і наогул пра што піша ў лістах. Аўтар Ганна Кавальчук Відэа аўтара Гомельская вясна
Hide player controls
Hide resume playing