Myvideo

Guest

Login

Пахаванне стралы, рэж. Марыя Булавінская

Uploaded By: Myvideo
7 views
0
0 votes
0

Пахаванне стралы (Страла, Стряла, Сула) — старажытны народны абрад, які здаўна спраўляўся на Гомельшчыне, па захадзе Браншчыны (дзе жылі этнічныя беларусы) і на паўночным усходзе Украіны. Суправаджаўся песнямі, карагодам і пахаваннем ”стралы” - грошэй, лялькі або металічнага прадмета. Правозіўся з мэтай выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. Мае язычніцкае паходжанне і, верагодна, у старажытнасці спраўляўся ў гонар Пяруна - бога маланак. Уласна ”страла” ў даўніну азначала менавіта маланку. Пасля ”Пахавання” лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга. Штогадовы абрад «Пахавання стралы», што і сёння праводзіцца ў вёсцы Казацкія Балсуны, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later