Памятаеце, як Віктар Бабарыка абяцаў вучыць беларускую мову і часцей на ёй размаўляць? Пра любоў да Беларусі і гонар быць беларусам ён казаў шмат разоў у інтэрв’ю і працягвае гэта зараз пісаць у лістах. Дарэчы, дзякуючы вашым лістам на мове, Віктар Бабарыка мае ў калоніі практыку. Пішыце часцей па-беларуску. Куды пісаць: ПК №1. вул. Тэхнічная, 8, 211440 г. Наваполацк. З Днём роднай мовы, сябры!
Hide player controls
Hide resume playing