➡️ Як праходзіць ініцыяцыя, ці з’яўляецца масонам Віктар Бабарыка і адкуль у Беларусі Вялікая Масонская Ложа. ➡️ Акрамя гэтага пагутарылі пра актуальнасць Кастуся Каліноўскага, сімуляцыю Лукашэнкі, чаму няма шчырых ябацек (нават Качанава пераабуецца), дзе будзе праспект Тарайкоўскага, як Дубавец адраджаў «Нашу Ніву» і першыя тры крокі, якія трэба зрабіць для дэлукашызацыі. ➡️ Асобны кавалак пра тое, чаму Вільня – гэта і ёсць Беларусь, чаму Мінск – літоўскі, як патролілі Сталіна з песняй «Широка страна моя родная» і чаму русіфікацыя правалілася. 🤔 Хвароба Лукашэнкі: чаму гэта сімуляцыя і прычым тут палітвязні. Я адразу быў перакананы, што гэта сімуляцыя. Калі б быў фатальны стан, і сапраўды выглядала б, што ён вось-вось страціць кантроль, то адразу б пачалі выпускаць палітвязняў. Бо гэта яго асабістыя палітвязні, гэта яго персанальнае злачынства. І тыя, хто пад ім, ніхто б з іх не ўзяў на сябе гэтую адказнасць. 🤔 Чаму Украіна перможа? Мы бачым, што бальшыня краінаў свету падтрымліваюць Украіну супраць расійскай агрэсіі. Выдатна, гэта сведчыць, што свет на баку Украіны і шукаюць усе механізмы, каб спыніць гэтую агрэсію. Мы бачым, што дыктатура ў Беларусі, якая трымаецца на адной асобе, ну яшчэ 20 гадоў пацягне пры самых-самых дрэнных прагнозах. Але яна скончыцца і працягу мець не будзе, бо няма ніякіх падстаў для гэтага, ужо ніякі папулізм не зможа працгваць сваё існаванне ў такім выглядзе. 🤔 Тры рэчы для делукашызацыі Беларусі. Дэрусіфікацыя, дэкалгасізацыя, дэдыбілзацыя пасадаў, людзей, якія працуюць у міністэрствах адукацыіі, культуры і іншыя гуманісты. 🤔 Правал русіфікацыі: чаму ў іх нічога не атрымалася. Русіфікацыя – знешняя праява, і гэта праява хваробы, а не здароўя. Беларусы, якія крэпка паланізваліся, іх зрабілі ўжо не беларусамі, а палякамі. Паланізацыя праводзілася праз польскую культуру, што іх Міцкевіч, іх Пілсуцкі, хоць яны нашыя, і інтэграцыя ў польскую адукацыю, выхаванне і гэтак далей. А русіфікацыя не зрабіла беларуса, каб ён сказаў: «Я – рускі». Русіфікацыя заўсёды ішла праз бюракратызацыю, якая прыносіла сюды не мову, а канцылярыт, не культуру, а прапаганду, і яно не пранікала ў душу.
Hide player controls
Hide resume playing