У шматнацыянальнай гісторыі Беларусі ёсць шэраг малавывучаных старонак. Адна з іх – гісторыя з’яўлення на беларускіх землях людзей “усходняга тыпу”. Адкрыем гэтую загадкавую гісторыю з дапамогай Віктара Пічукова, кандыдата гістарычных навук, даследчыка гісторыі і культуры нацыянальных меншасцяў Беларусі міжваеннага перыяду. Па волі гісторыі свой лёс з Беларуссю ў 1920-30-х гадах звязаў усходні народ – асірыйцы. Пад час масавай разні праваслаўных армян і асірыйцаў туркамі і курдамі ў 1915 годзе асірыйцы ў вялікай колькасці перасяліліся з Ірана і Турцыі ў Расію. У сярэдзіне 20-х гадоў сфарміравалася кампактная абшчына асірыйцаў і ў Гомелі. ПОДПИСАТЬСЯ на канал: Включите уведомления о новых видео, нажав на значок колокольчика. Наш сайт• Telegram • TikTok • @tvrgomel Мы в социальных сетях: VK • Instagram •
Hide player controls
Hide resume playing