Бабруйск перажыў цікавую гісторыю, мяняліся дзяржавы, у склад якіх ён уваходзіў, мяняліся гаспадары. У гэтым падкасце – гісторыя пра тое, як нашым горадам валодала каралева Рэната Цэцылія, дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Чаму ёй не даспадобы прыйшоўся наш горад, і яна вырашыла будаваць новы, перацягнуўшы туды жыхароў Бабруйска? І як у выніку маскоўскія войскі зруйнавалі абодва гарады, але наш адрадзіўся. Пра ўсё гэта – у падкасце “Міфічны Бабруйск“. У падкасце выкарыстана музыка, створаная пры дапамозе SUNO AI, ды інструментальная музыка 17 стагоддзя Л. Міландр - Л. Вефельгем
Hide player controls
Hide resume playing