Чыстыя вуліцы, прыгожыя кветкі, буянства зеляніны і абноўленыя дарогі - гэта асноўныя крытэры, па якіх ацэньваюць добраўпарадкаванне горада яго жыхары і госці. Пра гэта гаварыў кіраўнік раёна Аляксандр Ціток на апошняй нарадзе з кіраўнікамі арганізацый раёна. Старшыня звярнуў пільную ўвагу на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне не толькі горада, але і сельскіх населеных пунктаў. Менавіта такіх вынікаў працы патрабуе кіраўнік раёна ад камунальных службаў і арганізацый Шклоўшчыны. Якая праца праводзіцца ў гэтым накірунку і як самі жыхары ставяцца да парадку?
Hide player controls
Hide resume playing