Myvideo

Guest

Login

Ганна Акушэвіч чытае верш Эдзі Агняцвет Сака за сталом для конкурсу Вымаляты

Uploaded By: Myvideo
1,924 views
0
0 votes
0

Верш Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з Мінску Ганна Акушэвіч, 6 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом» Ляжаць ля талеркi, вiдэлец i нож. Дзве чыстыя лыжкi ляжаць. - Ну і што ж? Ляжаць – хай ляжаць, iх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне i маўчаць. З талеркi ён сёрбае крупнiк – ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой. Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот. Відэлец не ўцерпеў: - За цэлы мой век Мне трапіўся першы такі чалавек! Ускочыла лыжка І ну рагатаць: - Хі-хі, ха-ха-ха, Ён дурненькі, відаць! Саскочылі разам яны са стала – Ніякая сіла спыніць не магла. Відэлец, і лыжка, і нож – ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка: - Чакайце, э-гей!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later