“Прыгоды Несцеркі“ — першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм. Зняты на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм'ера адбылася 25 сакавіка 2013 года ў мінскім кінатэатры Дом кіно. Рэжысёр карціны — Ігар Віктаравіч Волчак. Сцэнарыст — Дзмітрый Сяргеевіч Якутовіч. Гукарэжысёр — Сяргей Чухроў. Сюжэт Фільм складаецца з 8 гісторый, у якіх герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме. Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несцерка атрымлівае ў дар талент ганчара і з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі і сувеніры з гліны і мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несцерк
Hide player controls
Hide resume playing