Myvideo

Guest

Login

Марыя Шабанец Рэха

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Як жартуе Святлана Войтава, да вечарыны ў гонар Высоцкага мы падрыхтаваліся добра: усе перахварэлі, каб дадаць у голас хрыпатцы))) Спявайма, пакуль ногі трымаюць! Відэа: @esphoto1962 #EvgenyStelmakh Выступ на вечарыне “По следам Высоцкого“ ад трыа “Фіеста“. Палац Культуры Маладзечна . Рэха Ты - вочы насупраць мяне. Мой водбліск міргне і міне. Мы – пыл на паліцах быцця, Што ўпарта чакае працягу. Дзе асоба, дзе думкі чужых? Мы істоты альбо міражы? Я – вочы насупраць цябе. Як быць па-за гэтым «цяпер»? Я буду рэхам. Час не замарудзіць хады. Дні хутка складуцца ў гады. Хтось скажа, жылі і былі. Дзесь зробяць з адзінак нулі. Што трэба было і каму? Я скуру, як футра, здыму. Як выдых сусвету прыціх! Кім быць, калі здарыцца ўдых? Я буду рэхам Рэхам, каб словы твае ў сабе несці. Рэхам, каб імі працяць паднябессе. Каб паўтараць паведамленні, Ператварацца ў люстры і цені. Рэхам, каб выбраць, каму адгукнуцца, Рэхам для голасу і для пачуцця. Рэхам, каб водгукі віліся ўсюды. Рэхам, каб быць, калі ўжо не буду. #МашаНакатала #Песні #Песни

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later