Myvideo

Guest

Login

Пасеклі Край наш папалам, Алесь Дудар, Ноч (не)растраляных паэта 2022

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Пасеклі Край наш папалам, Каб панскай вытаргаваць ласкі. Вось гэта – вам, а гэта – нам, Няма сумлення ў душах рабскіх. І цягнем мы на новы строй Старую песню і чужую: Цыгане шумнаю талпой Па Бесарабіі качуюць… За ўсходнім дэспатам-царком Мы бегаем на задніх лапах, Нью-Ёрку грозім кулаком І Чэмберлена лаем трапна. Засыплем шапкамі яго, Ура, ура – патопім ў соплях. А нас тым часам з году ў год Тут прадаюць ўраздроб і оптам. Мы не шкадуем мазалёў. Мы за чужых праклёны роім, Але без торгу і без слоў Мы аддаем сваіх герояў. Не смеем нават гаварыць І думаць без крамлёўскай візы, Без нас ўсё робяць махляры Ды міжнародныя падлізы. Распаўся б камень ад жальбы Калі б ён знаў, як торг над намі Вядуць маскоўскія рабы З велікапольскімі панамі. О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні Такі разлом, туга такая! І баюць байкі баюны Северо-Западного края… Плююць на сонца і на дзень. О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты? Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець, Нашчадкам мураўёўскім гэтым… Але яшчэ глушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне. Тады мы ў шэрагах сваіх, Быць можа, шмат каго не ўбачым. З тугою ў сэрцы ўспомнім іх, Але ніколі не заплачам. А дзень чырвоны зацвіце, І мы гукнем яму: «Дабрыдзень». І са шчытом ці на шчыце Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later