У Львове адсвяткавалі Дзень Беларускай Вайсковай Славы. У месьце прайшлі дзьвюхдзьённые мерапрыемствы ў ліку якіх прэс-канферэнцыя, урачыстая акадэмія у Львоўскай Палітэхніцы прысьвечаная 501-м угодкам перамогі пад Воршаю. У сам дзень 8 верасня чальцы руху салідарнасьці “Разам“, ды неабыякавые львавяне (як беларусы так і украінцы) усклалі кветкі ля помніка паўстанцаў 1830-31 ды 1863-64 гадоў на Лычакоўскіх могілках, а таксама на магілы герояў нябеснай сотні ды палеглых в маскоўска-украінскай вайне што трывае зараз. Прайшло традыцынае шэсьця ад плошчы Рынак да помніка Т. Шаўчэнкі і С. Бандэры, ганаровым госьцем быў украінскі грамадскі дзеяч, сын галоўнакамандуючага УПА Рамана Шухэвіча - Юры Раманавіч.
Hide player controls
Hide resume playing