20 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец. Нам неабходна як мага хутчэй прайсці этап, калі асноўным лозунгам і ідэяй з’яўляецца слова “Сыходзь!”. І наўзамен яму, разам з жыццесцвярджальным лозунгам “Жыве Беларусь!”, прыйдзе лозунг “Вяртайцеся!”, скіраваны да тых соцень тысяч беларусаў, што сёння вымушана знаходзяцца за межамі краіны, перакананы Улад Кобец. Пра тое, якімі мы павінны выйсці з гэтага этапу нашага нацыянальнага развіцця, якую ў гэтым ролю мусяць адыграць нацыянальныя каштоўнасці і якую Беларусь нам варта будаваць у будучыні, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Hide player controls
Hide resume playing