Myvideo

Guest

Login

2016/10/30, ЛМФ, 6 тур, Red Bisons - Rebels - 13:4 (агляд матча)

Uploaded By: Myvideo
125 views
0
0 votes
0

Гэта быў дэбютны матч у Лізе міні-футбола ў новай форме белага колера. Дадзены факт не мог не адбіцца станоўча на ўзнесласці настроя гульцоў, што ў нейкай ступені дапамагло пераадолець маркоту пасля паразы ад Мінгаза. Пачатак матча быў цалкам за Бізонамі: 3:0 ужо да 9-ай хвіліны. Пасля ў гульню была ўнесеная нервознасць некалькімі не самымі лепшымі дзеяннямі, адставанне “паўстанцаў“ скарацілася ажно да аднаго мяча, і стала крыху нервовенька. Але тое была часовая з’ява. Ужо да перапынку Red Bisons сыйшлі ў адрыў з лікам 6:2, а ў другім тайме ўпэўнена давялі матч да буйной перамогі. Атрымаўшы форму белага колера, цяпер і Бізоны - крыху “каманда пад белымі крыламі“.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later