Юнакі і дзяўчаты дапамагаюць ветэранам вайны, адзінокім пенсіянерам і інвалідам расчышчаць снег каля іх прыватных дамоў. На гарачую лінію, якую арганізавалі моладзевыя актывісты і сацыяльныя работнікі паступілі 20 званкоў. Ліквідаваць наступствы снегападаў выйшаў валанцёрскі атрад «Добрае сэрца». У яго складзе толькі ў Чыгуначным раёне працуюць 4 брыгады – 20 чалавек: студэнты, маладыя рабочыя і служачыя. Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі МНС – у свой вольны час, яны таксама далучаюцца да добраахвотнікаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing