Myvideo

Guest

Login

Ян Чэрскі ад каліноца да даследчыка Байкалу і Калымы / Вусы Скарыны

Uploaded By: Myvideo
586 views
0
0 votes
0

🔷 [club22639447|ЯН ЧЭРСКІ – АД КАЛІНОЎЦА ДА ДАСЛЕДЧЫКА БАЙКАЛУ І КАЛЫМЫ / ВУСЫ СКАРЫНЫ] Імем беларуса Яна Чэрскага названыя горныя хрыбты, выкапнёвыя жывёліны, вяршыні і адзін вулкан. Як і сотні іншых сасланых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, ён здолеў пакінуць след на зямлі, але заўсёды марыў вярнуцца на радзіму. У новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“ гісторык Цімох Акудовіч распавядзе пра даследчыка Сібіру Яна Чэрскага. Як Ян Чэрскі далучыўся да паўстання 1863-1864 гадоў і за гэта апынуўся ў Благавешчанску? Ян Чэрскі здолеў трапіць у Омск і пры чым тут пяць залатых манетаў? Як дапамагло цяжкае паражэнне нервовай сістэмы? Хто далучыў Яна Чэрскага да геалогіі ды як ён стаў падарожнічаць па рэках Іртыш і Ом? Чаму бальшыню чальцоў Сібірскага аддзялення Маскавіцкага геаграфічнага таварыства складалі нарадзінцы былой Рэчы Паспалітай? Куды здзяйсняў экспедыцыі Ян Чэрскі і хто быў ягоным найлепшым сябрам у гэтых падарожжах? Глядзіце ў новым выданні праграмы #ВусыСкарыны: 00:00 Анонс 01:16 Сям’я Чэрскіх і выхаванне 02:05 Удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 03:11 Пяць зашытых залатых манетаў і Омск 04:20 Знаёмства Яна Чэрскага з Аляксандрам Чаканоўскім і геалогіяй 05:25 Пра Сібірскае аддзяленне Маскавіцкага геаграфічнага таварыства 06:40 Першая экспедыцыя ва Усходнія Саяны 08:03 Даваў адукацыю сваёй будучай жонцы Маўры 08:54 Экспедыцыя на Байкал 09:50 З геолага на працу малочнікам 10:30 Пераезд у Пецярбург 11:54 Новая экспедыцыя – у Калыму з усёй сям’ёй 14:39 Пахаванне Чэрскага на беразе Калымы, і завяршэнне экспедыцыі ягонаю жонкаю Маўрай Калаж з фота: Bartosh Dmytro / Wikimedia Commons

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later