Якім будзе #БНР101 і «Дзень Волі 2019» залежыць ад кожнага беларуса! Падтрымаць кампанію адным са зручных спосабаў можна на Першы сінг ад гурта The Superbullz «Не стрымаць» на верш беларускага паэта Алеся Змагара з будучага музычнага альбому «Жыве вечна!», які плануецца прэзентаваць на «Дзень Волі 2019». За 100 дзён да 101-й гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары #БНР100 распачалі падрыхтоўку да адзначэння «Дня Волі 2019» пад агульным лозунгам «Жыве Незалежная Беларусь!» Мы лічым, што пачынаць працаваць трэба ўжо зараз, каб прыгожа скончыць #БНР100 і ўвайсці ў Новы Год з канкрэтнымі мэтамі. Пакуль мы не можам анансаваць пляцоўкі, на якіх адбуцца асноўныя мерапрыемствы на «Дзень Волі 2019», але абяцаем аператыўна дзяліцца з вамі ўсімі важнымі навінамі. На сённяшні дзень уся падрыхтоўчая праца адбываецца на валанцёрскіх пачатках сіламі арганізатараў #БНР100 без ніякай знешняй падтрымкі. Нам хочацца працягнуць доб
Hide player controls
Hide resume playing