24 кастрычніка жанчыны ў Менску сабраліся на традыцыйную суботнюю акцыю пратэсту. Гэтым разам ініцыятары акцыі анансавалі яе як «Горды жаночы марш прафэсій». Удзельніцы акцыі сабраліся ў сквэры Сымона Балівара і прайшлі маршам ад Першамайскай да плошчы Перамогі і пасьля па праспэкце Незалежнасьці да Акадэміі Навук, адкуль зноў вярнуліся на плошчу Якуба Коласа. Падчас акцыі затрыманьняў не было, а вось да яе пачатку і пасьля, паводле праваабаронцаў «Вясны», затрымалі прынамсі дзевяць жанчын. У маршы ўзялі
Hide player controls
Hide resume playing