19-гадовага гарадзенца Арцёма Баярскага вінавацяць у адміністраваньні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Сваякі расказалі, што сілавікі «выбілі» з хлопца прызнаньне на відэа. Арцём Баярскі вучыцца на другім курсе хімічнага факультэту БДУ. Ён стаў адным зь першых абвінавачаных у Беларусі па крымінальнай справе аб экстрэмізьме паводле новага заканадаўства. Па гэтым артыкуле («Стварэньне экстрэмісцкіх фармаваньняў», ч.1 арт. 361-1 КК) праходзіць таксама шматдзетная маці і актывістка Вольга Залатар. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing