Жанчыны! Жанчыны вырываюць любімых з рук АМАПА. Яны тыя, хто смела стаяць за спінамі і не баяцца падставіць плячо. Тыя, хто адстойвае свае правы не зважаючы на тое, што ім сказалі, што канстытуцыя не для іх. ⠀ Яны прымуць ўдар, калі мужчына знясілены і дадуць яму час адпачыць. Яны не баяцца сказаць у вочы, яны #душабеларусi ⠀ З гонарам прадстаўляем “АМАПаўцу“ 🔺 Аўтары - Кацярына Цвірко, Уладзімір Цвірко 🔺 Чытае - Кацярына Цвірко Ева Марс 🔺 Прадакшн - #УСЕСВАЕ Макс Алейников ⠀ І запрашаем усіх таланлiвых людзей нашай краіны да творчага флэшмобу пра нашых выдатных жанчын - #душабеларусi. ⠀ Дзей ў любой форме: пішы вершы, прозу, музыку, карціны, рэжысуй перформансы і танцавальныя нумары - выяўляць сябе любым спосабам. Адзіная толькі тэма - жанчына #душабеларусi, хай як мага больш людзей даведаецца пра тых, хто заўсёды побач, не гледзячы ні на што.
Hide player controls
Hide resume playing