Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - - Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі “Спяваем разам“, каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце. Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб'ядноўваюць грамадства. Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture. *** Купалiнка Купалiнка-купалiнка, цёмная ночка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка. Мая дочка у садочку ружу, ружу полiць, Ружу, ружу полiць, белы ручкi колiць, Ружу, ружу полiць, белы ручкi колiць. Кветачкi рвець, кветачкi рвець, Вяночкi звiвае, Вяночкi звiвае, слёзкi пралiвае, Вяночкi звiвае, слёзкi пралiвае. Купалiнка-купалiнка, цёмная ночка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка. *** Каардынатар праекта “Спяваем разам“ Сяржук Доўгушаў. - Мы ў сацсетках: 👉 Telegram - 👉 Facebook - 👉 Instagram - 👉 Youtube - #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing