Белыя буслы часта робяць гнёзды на слупах ЛЭП, таму што асобных прыдатных дрэваў застаецца ўсё менш, а на сучасных дахах умацаваць гняздо ўвогуле немагчыма. Але гнёзды на слупах ЛЭП небяспечныя. Можа здарыцца кароткае замыканне, і вёска застанецца без электрычнасці. Акрамя таго, старое гняздо звычайна важыць некалькі цэнтнераў, і штогод буслы паднаўляюць яго, дадаючы 60-100 кг – а слупы не разлічаныя на такую нагрузку. Не кажучы пра тое, што саму птушку можа забіць токам. Дзякуючы мясцовым актывістам з Баранавіцкага раёна, праблеме буслянак на ЛЭП надалі ўвагу на дзяржаўным узроўні. На заказ ДВА “Белэнерга” ААТ “Белсельэлектрасетбуд” адмыслова распрацавала патрэбную канструктарскую дакументацыю для апор ЛЭП, бяспечных для буслоў. Першыя чатыры такія слупы з’явіліся ў аграгарадку Мілавіды. Там адразу зладзілі гнёзды буслы! У многіх краінах выкарыстоўваюць штучныя буслянкі на ЛЭП, але, паводле нашых энергетыкаў, нідзе няма афіцыйнай тэхнічнай дакументацыі на іх. У Беларусі яна цяпер ёсць. Таму, калі ў тваёй
Hide player controls
Hide resume playing