У мінулы аўторак адбылося 17 пасяджэнне Прэзідыума раённага савета дэпутатаў 27 склікання пад старшынствам Аляксандра Давыдовіча. На парадку дня стаялі пытанні прафілактыкі распаўсюджвання і спажывання наркатычных сродкаў і псіхаактыўных рэчываў на тэрыторыі раёна, арганізацыя і выніковасць работы Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам Шклоўскага раёна, навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў Славенскага сельсавета і шэраг іншых пытанняў.
Hide player controls
Hide resume playing