У студзені тры беларускія сям'і аб'ядналіся, вакол выхавання дзяцей на беларускай мове. За паўгода яны прыйшлі да цікавай высновы: выхавацелі ў дзіцячых садках зусім не супраць беларускай мовы, але не адважваюцца на яе пераходзіць, бо ім бракуе адукацыйных матэрыялаў! А калі так, дык чаму б не зрабіць для іх такія матэрыялы? Каманда Яўгена Бойкі вырашыла запісаць для выхавацеляў некалькі відэаінструкцыяў па беларускіх гульнях. Калі ўсё атрымаецца, імі змогуць карыстацца 15 тысяч выхавацеляў па ўсёй Беларусі. А 380 тысяч дашкольнікаў змогуць гуляць у садках беларускія гульні. Як рэалізаваць гэты план? У каманды ёсць краўд-кампанія на сайце “Вулей“, а Яўген сёння прыйдзе ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра ініцыятыву падразязней.
Hide player controls
Hide resume playing