Myvideo

Guest

Login

2017/08/25, Летні турнір, 10 тур, Red Bisons - Прагрэс - 4:3 (агляд матча)

Uploaded By: Myvideo
101 view
0
0 votes
0

Летні турнір Прэм'ер-лігі 5х5, 10 тур Чыжоўка-арэна (вул.Ташкенцкая, 19) 2017/08/25, пятніца, а 20:25 Red Bisons - Прагрэс - 4:3 (першы тайм - 3:0) Матчы высокага ўзроўня і яшчэ больш высокага накала. Першы тайм даўся нам, на дзіва, лёгка, ужо да перапынку перамагалі ажно 3:0, нечакана ўпэўнена трымаючы ў руках кантроль над гульнёй. Але ў другім тайме была сапраўдная зарубак. Супернік вельмі дадаў у жаданні і ціску на нашую браму, праявіўшы свой клас і добрую камандную гульню, але трэба адзначыць, што і Бізоны нешта могуць у міні-футболе. Было надта няпроста, бясконцую колькасць сэйваў зрабіў №74 Цімафей Казакоў, які стаў сапраўдным анёлам-выратавальнікам каманды ў гэты вечар. Увесь гэты ціск ад Прагрэса быў вытрыманы і здабытая такая прыемная і такая цяжкая перамога. Такім перамогам сапраўды можна і трэба радавацца! З перамогай, Бізоны!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later