На мінскага мастака Аляксея Кузьміча звярнулі ўвагу пасля таго, як ён раздзеўся на выставе ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Хлопец пратэставаў супраць цэнзуры, прыняўшы віягру і прымацаваўшы на свой палавы орган таблічку з надпісам “Міністэрства культуры“. Акцыя прыцягнула ўвагу да асобы мастака. Усім адразу раптам стала цікава, а чым ён яшчэ знакаміты? 14 лістапада госць Еўрарадыё Аляксей Кузьміч расказвае пра свае працы і аб наступствах апошняга эксперымента.
Hide player controls
Hide resume playing