5 лістапада 2011 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і моладзевая ініцыятыва StudAlliance прадставілі першы віленскі канцэрт аднаго з найбольш яскравых і папулярных беларускіх гуртоў J:Mopc. Канцэрт адбыўся ў межах тыднёвага Дня адчыненных дзвярэй “Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ“ для вучняў старэйшых класаў і студэнтаў з Беларусі. J:Mopc прадставілі віленскай публіцы свой новы альбом “Электрычнасць“, а таксама выканалі папулярныя хіты мінулых гадоў. Таксама, нельга не дадаць, што лідар гурта J:Mopc Уладзімір Пугач з'яўляецца выпускніком Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Hide player controls
Hide resume playing