Myvideo

Guest

Login

Ядзерныя грыбы рэцэпт перамогі рускага міру

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Заява прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады. Сёння Міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала б, каб ён увайшоў у гісторыю як дзень “рускага міру“. Пра гэта б марылі ў звар'яцелай ад крыві Расіі. Аб гэтым бы марыў і прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі. Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы – такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць рэцэпт перамогі. Але гэтага не здарыцца. Сённяшні дзень не зменіць ход гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імперыі не адменяць яе паразы і падзення. Гучныя заявы не адменяць перамогу Украіны, яны не адменяць падтрымку Украіны з боку ўсяго цывілізаванага свету, якая няўхільна расце. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Дзеянні краіны-агрэсара Расіі і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі ўяўляюць для Беларусі прамую пагрозу страты незалежнасці

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later