Myvideo

Guest

Login

TonqiXod - Імчы, цягнік (на словы Тодара Кляшторнага)

Uploaded By: Myvideo
515 views
0
0 votes
0

Скрозь электрычныя агні Цягнік на поўдзень мераў мілі… А восень прала туманы Ды ткала жоўтыя тканіны. Агульнай ростані імпэт Пераганяў начныя цені… Праз вокны кожнага купэ Глядзелі розныя імкненьні. Адзін пакінуў дзесьці грым, Другі — сямейныя клапоты, А трэці вёз у дальні Крым Свае няшчасныя сухоты. Яму так дораг наш пэйзаж І колер восеньскіх настурцый… …Сухоты здаў бы ў багаж, Каб да кагосьці зноў вярнуцца. І нават сонныя агні Яго тугою затужылі… Аб розных дзівах на зямлі Тут разважалі пасажыры. Па рэйках стомлены імпэт Пераганяў уласны стукат… І толькі нейкае купэ Хавала нейчы чорны смутак. Забыўшы нават слодыч сна, Там нехта хмуры, як магіла, Стаяў ля чорнага акна З тугой і дзікаю агідай. Пад мерны лязгат, Мерны стук, Пад перазвоны рэек звонкіх Яму здалося: Пара рук Да шыбы шкла прыстала звонку. Ён адхіснуўся ад акна, А потым доўга хмурыў бровы, Што ўласных пальцаў не пазнаў На шкле таемны адлюстровак… Хоць ноч халодная маўчыць, А ўсё ж дрыжаць яго калені. — Няўжо няможна ўцячы Ад чорных думак і сумл

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later