Санкцыі — рэч нятанная. І ўдараць яны не толькі па Беларусі, супраць рэжыму якой і скіраваныя, але і па краінах, якія гэтыя санкцыі ўводзяць. Ці гатовыя да такіх страт найперш найбліжэйшыя краіны-суседкі Беларусі? Як беларускія контрсанкцыі адбіваюцца на суверэнітэце і незалежнасці нашай краіны? Якім будзе ўдзел Украіны ў санкцыйным супрацьстаянні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дыпламат, асацыяваны аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах, былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнкін.
Hide player controls
Hide resume playing