Аляксандра Моладава была чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. 12 жніўня ўлады адпомсцілі: у кватэру Моладавых уварваўся АМАП, каб затрымаць гаспадароў. Аляксандра з мужам пазбегла турмы, з’ехаўшы за мяжу. Аляксандра і Арцём запісаліся ў ініцыятыўную групу Бабарыкі і пачалі збіраць подпісы ў яго падтрымку. Страшным ударам для іх стаўся арышт спадара Віктара. Але Моладавы да апошняга верылі, што здарыцца цуд і Лукашэнка прайграе выбары. Хоць і разумелі, што вынікі галасавання найхутчэй сфальсіфікуюць. Але рэальнасць аказалася нашмат горшая і страшнейшая.
Hide player controls
Hide resume playing