15 ліпеня — гадавіна Грунвальдскай бітвы. Гэта дзень славы беларускай зброі — дзень, калі нашы продкі абаранілі краіну ад магутнага ворага з Захаду. Калі б не перамога пад Грунвальдам, мы б сёння жылі ў Нямеччыне, а на “Славянскім базары” спяваў бы не Валерый Леонціеў, а гурт Rammstein. Пазнаеце рыторыку? Але гадавіну Грунвальдскай бітвы ў Беларусі на афіцыйным узроўні ніяк не адзначаюць. У адрозненне ад гадавіны вызвалення Мінска ад фашыстаў. Чаму так? Абмяркуем гэта з арганізатарам фэста “Наш Грунвальд” Аляксандрам Ракам. Размова пачнецца ў 12:00. Як звычайна, у падкасце — культурныя навіны і афіша падзеаў на тыдзень.
Hide player controls
Hide resume playing