Ужо заўтра каталікі ўсяго свету будуць адзначаць Каляды. Традыцыйна на гэтае свята вернікі збіраюцца разам у храмах. Але як яно будзе сёлета, калі лютуе COVID-19? Каб даведацца пра гэта, Еўрарадыё завітала ў Сабор Святога Роха ў Мінску. Айцец Юрый Санько правядзе нам экскурсію па касцёле і раскажа, як святары плануюць зберагчы здароўе вернікаў. А таксама абмяркуем хуткае вяртанне ў Беларусь арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча! Усё гэта ў калядным-кавідным стрыме Еўрарадыё з касцёла.
Hide player controls
Hide resume playing