Адно з сумных наступстваў кампаніі ўладаў супраць Віктара Бабарыкі — “Белгазпрамбанк“ больш не праводзіць плацяжы для дабрачыннага сервіса “МолаМола“. Сузснавальнік “МолаМола“ — Эдуард Бабарыка, сын прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. На “МолаМола“ было адкрыта больш за 70 збораў сродкаў для беларускіх лякарняў, звязаных з COVID-19. І шмат іншых краўд-кампаній на самыя розныя мэты: выданне дзіцячых часопісаў, стварэнне фермы кветак, усталёўка скрыняў для сапсаваных лекаў. Як ім цыпер быць? Людзям давядзецца развітацца са сваімі марамі? Пра гэта паразмаўляем з сузаснавальнікам “МолаМола“ Антонам Матолькам.
Hide player controls
Hide resume playing